Праектам прадугледжана наступнае інжынерна-тэхнічнае забеспячэнне будынка: халоднае водазабеспячэнне і водаадвядзенне-цэнтралізаванае, ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне –індывідуальнае пакватэрнае ад апаратаў ацяпляльных газавых бытавых, прытокава-выцяжная вентыляцыя з натуральным і механічным прымушэннем, электразабеспячэнне, тэлефанізацыя, радыёфікацыя, пажарная сігналізацыя, кодава-дамафонная сістэма, сістэма відэаназірання, дыспетчарызацыя ліфтаў, маланкаахова. Прадугледжана добраўпарадкаванне і азеляненне прылеглай тэрыторыі.
Будаўніцтва жылых памяшканняў ажыццяўляецца з выкананнем поўнага аздаблення тыпавых спажывецкіх якасцяў:
Колькасць кватэр-40 шт., у тым ліку:
аднапакаёвых-14 шт; двухпакаёвых – 26 шт.
Агульная плошча кватэр-2217, 23 м. кв.
Вышыня паверху 2,50 м.
Кошт долевага будаўніцтва 1 м2 агульнай плошчы жылля без уліку затрат забудоўшчыка, не ўключаных у зводны каштарысны разлік кошту будаўніцтва аб'екта, але якія адносяцца на кошт будаўніцтва, на ўвесь перыяд будаўніцтва складае:
-жыллё, якое будуецца на падставе дагавораў долевага будаўніцтва, якія заключаюцца са Столінскім раённым выканаўчым камітэтам і дзяржаўнымі органамі (з поўным чыставым аздабленнем кватэр)-2 716,32 рублёў;